Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш АДАМ І ЕВА Ў DEL PRADO

АДАМ І ЕВА Ў DEL PRADO

Адведаўшы плод райскі з дрэва
пазнання дабраты і зла,
у сораме стаяць Адам і Ева –
ці знойдуць на Зямлі столькі цяпла?
Адам быў за садоўніка ў Эдэме,
спазнаць, што голым жыў не меў намер;
цікаўнасць Евы ў просценькай дылемме
звярнула рух жыцця праз страчаны давер.
Малюнак Тыцыяна, побач Рубенс –
фінал размовы Евы са змяёй.
Эдэмскі яблык стаўся грэхам-рубам
дабром і злом лятае над зямлёй.


Верш АДАМ І ЕВА Ў DEL PRADO - Пётра Мурзёнак