Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вясенні міг

Вясна абуджае натхненне,
І цудамі радуе ўсіх.
Адзінага толькі імгнення
Хапіла для кожнага з іх:
Каб ёй у яго закахацца,
Каб ён улюбіўся ў яе,
Каб ім у пачуццях прызнацца,-
Падзякаваць трэба вясне!


Верш Вясенні міг - Пётр Шакола