Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кастрычнік заве змагацца!

Кастрычнік заве змагацца, –
Фашысты вядуць разбой.
Не на вуліцы,
Не на пляцы, –
Мы сягоння ідзем на бой.
На роднае наша поле
Напоўзла нямала зграй, –
Мы з Кастрычніцкім
Сцягам волі
Абаронім любімы край.
Павыганім катаў з хаты,
Ім касцей сваіх не сабраць,
I Кастрычнік свой
Дваццаць пяты
З перамогай будзем вітаць.


Верш Кастрычнік заве змагацца! - Пятрусь Броўка