Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На планеце ў нас усё бывае

На планеце ў нас усё бывае,
Слухай ды за прэсаю сачы…
У студэнтаў дзевак адбіваюць
Тлустыя вучоныя сычы.

Ходзіць гэткі ў чысценькай манішцы,
Тройчы ўжо разведзены жаніх.
У яго кватэра і на кніжцы
Хітрая спакуса для дурных.

Ёй жа цяжка на Палессе ехаць,
Працаваць, падлогу мыць, раджаць.
I каханне замірае рэхам,
Сыч ідзе дзяўчыну праважаць.

Чорта з два яго ты палюбіла,
Падчапіў на іншы ён кручок.
Аблягае грудзі плацце міла,
Ды іскрыцца тонкі каблучок.

З каляіны хлопца здрада выб’е,
Ў нечым прысягне ён сам сабе,
Паўлітэрку з прыяцелем вып’е
I аб месяц чарку разаб’е.

Добра жыць, вітацца без пальчатак,
Хлеб свой есці…
Кропка. Так і быць.
Не пра вас, харошыя дзяўчаты,
Я пішу: сычам вас не адбіць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш На планеце ў нас усё бывае - Пiмен Панчанка