Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сталенне

Пакутай сталення
Імкнешся да веры.
Веры ў сумленне,
Як вырай трызнення,
Сваех летуценняў,
Гульні светлаценяў
На чыстай паперы,
Між дзідаў-аераў,
Між качак гайданняў,
І хваляў хістанняў,
Між хіжым-ахвярным,
Дасведчаным-марным.
Пакутай сталення,
Раструшчанай ў сенях,
Бадзяжным вятрыскам
Сумленнем празрыстым
Набытым у бойках
Самотнага воўка,
Дасведчаным волатам
Як кава памолатым
У друзкі ўспамінаў
Бяконцых аршынаў
Язьмінаў
Шыпшынаў
Малінаў
Адзінай
На свеце
Дзяўчыны.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сталенне - Павел Гаспадыніч
«