Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Неспатоленае шчасце

Неспатоленага шчасця дні
Прывідамі душу паланілі…
А ці памятаеш, даражэнечкая, сны,
У якіх вясной адной з табою былі?

У якіх анёлава крыло
Агарнула маладзік свавольны,
Зорак боскіх доўгае крысо
Ахінула далягляды волі…

А ці памятаеш тыя дні,
Што вадой сцюдзёнай паланілі мары?
Час, што так і не знайшлі
І які штоймгенна мы страчалі…

Неспатоленага шчасця сны,
Ростань укрыжованых надзеяў…
Пакаралі маладосці дні
Успамінам-бізуном завеяў…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Неспатоленае шчасце - Павел Гаспадыніч