Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як у полі зялёным дубочкі

Як у полі зялёным дубочкі

Як у полі зялёным дубочкі
Падрастаюць – чатыры сыночкі.
Хоць сумнення ў душы зерне спее,
Мець дзяўчынку люляю надзею.

Толькі б чыстае, яснае сонца
Ім свяціла заўсёды ў аконца!
Каб не бачыць у вочках іх болю,
Берагчы трэба мір нам і волю.

Мы за заўтра сваё ўсе спакойны,
Дык навошта ж нам “зорныя войны”?
І навошта нам бомбы, ракеты?
Трэба мір усім людзям планеты!

Мы павінны за рукі ўсе ўзяцца
І за шчасце Радзімы змагацца.
Каб звінець ручайкам,
Песням радасці ліцца,
Каб дачушка мая шчэ магла нарадзіцца.

1988г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Як у полі зялёным дубочкі - Ніна Кавальчук