Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ой, сяло Хатынічы

Ой, сяло Хатынічы…

Вёска–не сталіца,
Нешта ёсць і ў нас:
Лазня і бальніца,
Клуб, дзе бавім час.

Прыпеў:
Ой, сяло Хатынічы,
Як ты расцвіло!
Над тваімі хатамі
Сонейка ўзышло!

Ў іншых вёсках дзетак.
Можам не знайсці.
У нас няма месцаў
Ў садзік завясці.

Прыпеў:

Школы ўжо закрылі
Ў вёсачках чужых.
У нас нарадзілі
Яшчэ больш малых.

Прыпеў:

Нашай сакратарцы
Няма часу спаць.
Трэба ўсё, пры чарцы,
Шлюб рэгістраваць.

Прыпеў:

Пары, хай, вяселлі
Гуляюць найчасцей.
Хай сяло заселяць:
Шырэй, даўжэй, гусцей.

Прыпеў:

1993 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ой, сяло Хатынічы - Ніна Кавальчук