Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Колькі каштуюць вершы?

Колькі каштуюць вершы?

Цікаўным ведаць патрэбна болей:
Напэўна плацяць за вершы многа?
Мяне ж цікавіць не кошт, а тое,
Якая трапіцца ім дарога.

Даўно вядома: паэты-бедныя,
Ніхто не мае вялікіх грошай.
Усё багацце-капейкі медныя
І тыя часам для іх раскоша.

У кожным творы душа паэта.
Задарам болей-і не пішы.
Ну, што дарадцам сказаць на гэта,
Ці ж можна вызначыць кошт душы?

1999г.


Верш Колькі каштуюць вершы? - Ніна Кавальчук