Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бойцеся вока нядобрага

Бойцеся вока нядобрага.
Бойцеся злога слова.
Але найболей бойцеся
Думак нячыстых сваіх.
Ад іх злы дух нараджаецца
І ў душы тваёй пасяляецца.
І стане вока тваё нячыстым.
І сэрца тваё счарнее.
І забярэ душу тваю
На службу сабе Чарнабог.


Верш Бойцеся вока нядобрага - Ніна Аксёнчык