Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Смс

Захварэла заляцаннем,
Ды змяшаў усё прагрэс:
і сустрэчы, і расстанні-
Наш раман у смс.

Замянілі ліставанне
Тэхналогіямі спрэс.
І жывем цяпер чаканнем
Хуткакрылых смс.

Адпраўляюцца жаданні,
Як прыспешаны экспрэс.
І ад вечара да рання
Мы друкуем смс.

Крочыць па жыцці каханне,
А ў мяне суцэльны стрэс,
Бо лячу я на спатканне
Не з табой, а з смс.

Каб ліліся вершаванні
Са спагадаю, ці без,
Мне патрэбны, як дыханне,
Як ратунак – СМС!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Смс - Наталля Галавач