Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Асёл на імянінах

Здавалася, без дай прычыны
Леў запрасіў Асла на імяніны.
Асёл ад шчасця захмялеў.
Падумаць толькі! – Ён і Леў.
Здаецца ж, ён і не радня,
Па чыну, сіле – не раўня.
I раптам на табе: “Прыходзь на імяніны”.
– А можа ацаніў ён розум мой, асліны
I буду там за тамаду?

Так… на ім вазілі там ваду.


Верш Асёл на імянінах - Міхась Скрыпка