Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш КАРАВАЙ

Прыслала восень? каравай,
Руплiвай працы шчодры плён;
Яго ўзрасцiў прыгожы край –
Валожынскi раён.
Хлеб сiлу сонца увабраў
(i спеласць каласоў)
i жыватворны водар траў,
Напоеных расой.
У iм – блакiту небакрай,
Сунiц духмяных смак…
Прымiце, людзi,- каравай,
Любовi шчырай добры знак!..


Верш КАРАВАЙ - Міхась Курыла