Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш IСНАСЦЬ

Як лiсце залатое
У сонечнай алеi,
Твая – прысутнасць, мiлая,
Патрэбна на зямлi.
Хай свет наш вар’яцее,
Хай непагадзь шалее –
Апошнi жар свой клёны,
Як iснасць, збераглi.

Я веру, што змагу,
Я ведаю, сумею
(Хоць мiстыкай, хоць глупствамi
Хтось мару нарачэ) –
Цябе спаткаць iзноў
У сонечнай алеi,
Дзе цёпла i ад лiсця –
Апалага яшчэ…


Верш IСНАСЦЬ - Міхась Курыла