Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чужына знудзіць, час сажве

Чужына знудзіць, час сажве,
Душа прыціхне ў свавольстве
І нас жыцьцё не пазаве
На вёсны новыя, у госці.

Будзе кірмаш яго гудзець
Ружавашчокім і каханым,
Ім – срэбра-золатам зьвінець,
А нас зьвядзе да вечнай лавы.

Апошні певень прахрыпіць,
Што шкадаваць!? Адным здаволен,
Бо мне з падманамі ня жыць,
Бо без Радзімы, як без волі.
-27.04.12.


Верш Чужына знудзіць, час сажве - Міхась Карцялёў