Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ападаюць з бяроз лісты

Ападаюць з бяроз лісты,
Ім яшчэ паспрачацца з ветрам.
Што з таго, што мінула лета
І ў праменях гараць кусты?..
Ападаюць з бяроз лісты.

Ападаюць з бяроз лісты,
Ім наўздзіў ападання лёгкасць.
А лісты не прывыклі вохкаць
Ад спякоты і ад слаты –
Ападаюць з бяроз лісты.

Ападаюць з бяроз лісты,
Мы любуемся іх падзеннем…
Дзесь і ў вёсцы маёй Бадзені,
Нібы кропелькі яснаты,
Ападаюць з бяроз лісты.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ападаюць з бяроз лісты - Мікола Шабовіч