Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ля высокіх векавых прысад

Ля высокіх векавых прысад
Мы з табой на лавачку прыселі.
Весялуе ў небе зарапад
І сярпочак гушкае арэлі.

На твае духмяныя далоні
пакладу, як колісь, галаву.
Ужо іней зацярушыў скроні,
А пачуццем светлым я жыву.

Бо каханне вечнае – як свет,
Бо твае далоні – як калыска.
Для мяне ты вабны першацвет
І ласкавы шапятун-вятрыска.

Я табе ў каханні зноў прызнаюся,
Ты мяне пяшчотай прыгарні.
Як на хвалях, я закалыхаюся
У ліпнёвай спелай цішыні.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ля высокіх векавых прысад - Мікола Ляшчун