Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты, калі ласка, зноўку апрані

Паліне Ты, калі ласка, зноўку апрані Зялёную ці сінюю сукенку, Як некалі ў свайго юнацтва дні Любіла апранаць напераменку. Ты думаеш, што надакучыў мне Іх колер, назаляць якім не трэба? А ён нагадвае мне аб вясне, Напамінае пра зямлю і неба. Бо як бы ні змяніліся ўжо мы, А па-ранейшаму заўсёды зноўку Прываблівае зрок пасля зімы Зямля сваёй зялёнаю абноўкай. Людзей кранае кожны раз да слёз І радуе іх позірк чалавечы Бязвоблачная цішыня нябёс Сваёй ад сонца выцвілай сінечай.


Верш Ты, калі ласка, зноўку апрані - Мікола Аўрамчык