Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Малiтва (акраверш)

Каханая мая, даруй маўчанне мне.
Аддалены адчайнасцю растання,
Хварэю ўсё табой, ты ў самым цяжкім сне
Адаграеш мяне цяплом свайго дыхання.
Натольваю душу ўзаемнасці святлом,
Адно каб для цябе яшчэ хоць раз успыхнуць,
Як ні спрабуе лёс мяне на злом.

Маё каханне! Споведны уздых мой!
Адчуй маю малітву з нематы:
Яшчэ жыву, бо ёсць на свеце ты.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Малiтва (акраверш) - Мікола Аляхновіч