Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Спяць у небе зоркі

Рассцілае ложак
За заходам цень.
Прыпыняе рухі
Сонца карусель.

Сонейка збяжала
Спаць за далягляд.
Ценню прыхавала
Наш вялікі сад.

А ў садзе птушкі
Бачаць сноў віры –
Кволыя рачушкі,
Што бягуць з гары.

Зноў бялюткі месяц
Асвятляе сны.
Спяць у небе зоркі,
Засынай і ты.


Верш Спяць у небе зоркі - Мікіта Броўка