Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Думкі пра мову

“Думкі пра мову”

На сваей Радзіме
Ды ў роднай хаце
Госцяю зрабілі
Нашу мову браце
Пасялілі з ею
Чужую паненку
Фарбавалі вусны
Купілі сукенку
Кажуць-багацейка
Вельмі радавітая
А свая, што кроўная
Многімі забытая
Ходзіць чалавеча
І не заўважае
Прыжылася новая
Родную зжывае
Гэта мая хата
А табе – куточак
Тут я голас маю
А ты галасочак
Тут мяне шануюць
Падарункі носяць
Ты стаіш з сумою
І скарынку просіш
Родная зямелька
Карані глыбока
Вернецца к нам матчына
Час той недалека


Верш Думкі пра мову - Мікалай Кот