Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кляштар

Да кляштару замкнута брама:
“Забараняецца ўваход”.
Яна ж дазволу і не брала –
размаляваны рот.

З пярэдняй кішані дастала
ёй паслухмяныя ключы.
Паходкай царственнаю, аднастайнай
за брамай знікла уначы.

Глядзеў услед яшчэ ёй доўга –
дрыжэла ў галаве імгла.
Шкада – не быў я тым бульдогам,
з якім ты ў браму увайшла.


Верш Кляштар - Масей Сяднёў