Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ВЕРХ і НІЗ

Трамвай, званочкамі звінеў
Ляцелі хмарай іскры.
Ён падзяліў на двох мяне:
На верх і ніз.

І з’ехаў верх.
Застаўся ніз.
І феерверк
Блакітны
Салютам радасным павіс.
Верх без талона.
Кантралёр:
– Далоў з вагона!
Гэта злодзей!!!
І ніза вышпурнуў уніз.

А ніз ляжаў.
Ляжаў, ляжаў,
Ляжаў, ляжаў, ляжаў, ляжаў
І раптам ён падняўся.
І ніз закрочыў.
Крочыў, крочыў,
Ён крочыў, крочыў, крочыў, крочыў,
І захістаўся.
Тады узяў ён і пабег.
Ён бег і бег,
І бег, і бег, і бег, і бег –
Пакуль дамоў дабраўся.


Верш ВЕРХ і НІЗ - Максім Фядорчанка