Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вясёлкавая раніца

Вясёлкавыая раніца…
*************************
Вясёлкавая раніца –
Як быццам, на заказ!
То сакавік стараецца
Спавіць пяшчотай нас.

Сясцёр, жанок, каханых,
Бабуль, матуль, сябровак –
Таму й малюе ранак
Лагодна-каляровы.

А мы заўжды ўдзячныя
І сонейку, і кветкам.
Усмешцы пакамячанай,
Якую дораць зрэдку.

Нябёсаў ласкуточку
У шэрані празрыстай,
Вузельчыку званочкаў
Ад ледзяшоў-маністаў.

Вясёлкавую раніцу
Наладзіў сакавік.
Гукае рэха памяці
Гадоў шчымлівы міг…
7.03 – 2015г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вясёлкавая раніца - Лёля Багдановіч