Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты кажаш

Ты кажаш, што яе няма:
Памерла дзесьці на падлозе,
Недачакаўшыся… Сям’я-
Не мы з табою. Сумна. Годзе
Мне валачыцца за табой,
Цалуючы твае далоні…
Ты гаварыла, што не той…
Але, чаму балюча ў скронях
Сціскаецца камяк душы,
Калі на твой партрэт дзіўлюся?…
Я толькі дзесяць дзён пражыў
Пад сонцам гэтым. Спадзяюся,
Што, можа, заўтра, потым, зноў
Я здолею адчуць вясну
Дзяўчыны мілай… Важкіх слоў
Не дасылай цяпер яму.
Бо ён забіты, ён не тут,
Дзе вір жыцця шукае нас.
Ты кажаш, “Ластівко”: нялюб…
Чакай. Усё пакажа час.

28.09.2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ты кажаш - Лірык Вінадорскі