Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Выпадковае каханне

Напаткаў твой позірк выпадкова
Сярод соцен мне чужых жанчын,
І пачуцці зруйнаваліся нанова,
Як святло знішчаецца ўначы.

Падысці мне не хапіла духу,
Распавесці, як у грудзях пячэ.
Я сачыў за бляскам, кожным рухам
Незабыўных мне ужо вачэй.

Мне б спасцігнуць твае таямніцы,
Што абараняюць пільна сэрца,
Да душы пяшчотнай прытуліцца
І каля яе сагрэцца.

Ты прабач, што я не падышоў.
Ты прабач мяне, што нас няма,
Што не адшукаў і не знайшоў,
Што мяне не ведаеш сама.

Ты застанешся жыць у маіх снах
Ты застанешся жыць у маіх марах
Бы водар красак, што дае вясна,
Бы промень сонца, што пранзае хмары.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Выпадковае каханне - Лецка Гунар