Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Простая песня

Шыпшына – не ружа,
Не руш яе, дружа,
Не руш яе, дружа,
Не рві, не чапай,
Хай тут вось пры полі
На вольнае волі
Для вока людскога
Цвіце.

Дзяўчына – не кветка,
Не краска з палетка,
Не руш яе, хлопец,
Не рві, не губі,
Хай ходзіць не з горам,
А з песняй да зораў
Па роднай зямельцы
Сваёй.

Жыццё – не гулянне,
Не цацка – каханне:
Ні грошы, ні сіла
Яго не дадуць,
Хай выспее сонцам
Ды гляне ў аконца
Дзявочага сэрца
Яе.

Хай выспее шчасцем,
Дачушкаю Насцей,
Тады не патухне
Ніколі яно.
І будуць па свеце
На цэлай планеце
Каханне і радасць
Буяць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Простая песня - Леанід Яўменаў