Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Глыбокі ўздых часоў і старажытнай моцы

Глыбокі ўздых часоў і старажытнай моцы,
На берагах магутнага калісь Дняпра.
Разбудаваўся горад наш, часціна сонца,
Усходняя сталіца на Магіле Льва.

Ідуць гады, хутчэй бягуць стагоддзі,
Змяняецца жыцце і людзі, і ўвесь свет.
Мясціны родныя давеку вам пакінуць,
Нібы сынам сваім на сэрцах запавет.

Я не скажу цяпер, што лепей Магілева,
Няма ў свеце болей гарадоў.
Але ён будзе родным нашым, першым,
Душы маёй там спачывае стары дом.

Багатая гісторыя ў вуліц, сцен, прадметаў,
Мінуўшчына герояў, подзвігаў, пакут.
Паветра водарам свабоднай думкі вее,
Так і застаўся бы на Замкавай…
Расці хоць дрэвам, але тут.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Глыбокі ўздых часоў і старажытнай моцы - Каця Красавік