Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нажытак

Знеслі на клады дзядка Яўмена.
Зладзілі памінкі земляку.
Гаварылі ўсе папераменна:
Колькі бачыў на сваім вяку,
Колькі працаваў!
Лічы – бязмерна…
Але ўсё на вёсцы йдзе нязменна –
Спадчына, нажытая сумленна,
Ватнікам вісела на цвіку!


Верш Нажытак - Георгій Ліхтаровіч