Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жальба дзяцей спаленай вёскі

– Чаму не паліцца ў печы?
Прастыла – як лёд, чарэнь.
Накрыйце нам коўдрай плечы –
Агонь нас зусім не сагрэў…

– Гуляе вецер па хаце,
Цярусіцца дождж праз столь.
Дзе ўрач у белым халаце?
Агонь не суцішыў наш боль…

– Няма ані сцен, ні вокан,
Па хаце пасвіцца конь…
А цёмна чаму навокал,
Хоць гэтак шугае агонь?..

…Чытаю імёны, даты.
Па колечкі ж ім гадоў!..
Здалося, іх вачаняты
Выглядваюць з-за каміноў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Жальба дзяцей спаленай вёскі - Генадзь Кляўко