Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жыццё бывае не такім

Жыццё бывае не такім,
Якім мы хочам яго бачыць…
Яно падобна да ракі,
Якая русла сваё значыць.

Рака віруе, мкнецца, скача,
Ваду губляе дзень пры дні…
Ну, а калі нябёсы плачуць,
Яна паўнее зноў тады.

І мы падобны да тых вод…
Нас лёс кідае ў бакі.
Але ж часамі, з года ў год,
Мы зазіраем у дно ракі…


Верш Жыццё бывае не такім - Гануля Саладкевіч