Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Заснула стомлена душа

Заснула стомлена душа,
Зняла блакітнае адзенне,
Садрала скуру пры падзенні…
Заснула стомлена душа.

І сэрца не стукоча ў тахт,
І не баліць знямоглым жалем,
Бо спалена яно адчаем.
І не стукоча сэрца ў тахт.

А розум не імкнецца ўверх,
Туды, дзе хмары граюць ў бубны,
Бо кліча цела ўсё да згубы.
А розум не імкнецца ўверх.

Нічога не ўбачыць Бог,
Калі зірне ў душу стварэння.
У ей цямноты сутарэнняў.
Нічога не ўбачыць Бог.


Верш Заснула стомлена душа - Ганна Сабела