Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Начныя думы

Ноч – вядзьмарка кошкі завываннем
Сон прагоніць блізка да світання
Сполах, смутак, жах, перасцярога…
Вір пачуццяу розных; і знямога…
Сціснуся раптоуна на хвілінку:
Я у касмічнай вечнасці пясчынка.
Хто я? Дзе? Куды ляцець я мушу?
На вадзе асяду ці на сушы?
Ці яшчэ мне, можа, не садзіцца?
У вірах жыццёвых пакруціцца?
Справы я яшчэ не усе зрабіла,
Мала, можа, я людзей любіла?
Мне паспець бы. Буду я старацца
За сябе з сабою пазмагацца.
Не палохай, ноч. Наступіць ранне.
З радасцю сустрэну я світанне


Верш Начныя думы - Галіна Бяляўская