Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Магнітныя яйкі

Кажа дзеду баба раз, седзячы ля печы:
“Слухай, што скажу, стары.” І – таўкець у плечы,-
Нешта певень наш курэй грэе слабавата.
Хіба стаў ужо старэць, сілы малавата.”
Дзед адказвае: “Магніт, сілу дабаўляе.
Ўвяжам пеўню пад хвастом, і няхай лятае.”
Баба ўскочыла: “Здурэў пень стары нарэшце”
Дзед жа ўпёрся, лезе ў хлеў, хоць яго зарэжце.
Нейкі з дзірачкай магніт хуценька знайшоўся.
Пеўню тому ён як след і якраз прыйшоўся.
Паляцеў, нібы дурны, нібы з-пад сякеры.
Куры ж прочкі ад яго са двара ў дзверы.
Баба – следам: ” Асталоп! Паўцякалі куры!”
Дзед спакойны: “Прыбягуць. Куры з роду дуры.”
А назаўтра, каб магніт усіх курэй прыцягваў,
Ён драты на ногі ім лоўка панацягваў.
І – парадак у хляве. курачкі нясуцца,
Каля пеўня ўсе кружком дружненька пасуцца.
А бывае, што чаргу к пеўню ладзяць з ночы.
Певень змучыўся, глядзець на курэй не хоча.
Але мусіць даглядзець кожную, як трэба.
Зарабляе, каб сядзець у цяпле і з хлебам.
Усё б нічога, але дзед еў яешню часта,
І, нібыта певень той, стаў ён увіхасты:
Нос задраўшы, ля кабет маладзейшых скача.
Людзям смешна, баба ж зноў ледзьве чуць не плача.
Але плакацца старой як бы не прыстала.
Той магніт бабуля ўміг запатэнтавала.
І цяпер ад мужыкоў ёй няма адбою:
За патэнтам на магніт ходзяць чарадою.
Задаволена жанкі загудзелі роем:
Не гарэлку мужыкі – яйкі п ‘юць запоем.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Магнітныя яйкі - Галіна Бяляўская