Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЗНАЁМАЕ

Хто напаткае гэты верш,
Пакуль не ведае аб кім ён.
Або аб чым. Ці яшчэ меньш…
Дык, мабыць. нешта не спасцігнуць?

-Калі таварыш, што пісаў,
Наўмысна, проста водзіць за нас;
Чаго ж тады я час губляў?
Ну пачынай жа штосць, сапраўдна!

-Дзівак! Аб чым жа ж распавесць,
Калі табе ўсё знаёма?
Я ж беларус. Чаго трындзець?
Бо верш на беларускай мове.

-Яшчэ дадаў. Ну не вар’ят?
Чаго ж табе ад мяне трэба?
Я ўжо марную пэўны час!
Чаго такога я не ведаў?

-А я нічога не казаў
Ні пра якія твае веды.
Я толькі вершык пачынаў
Не так, як звыкла і як трэба.

-Цікава ведаць, што не так?
Ну зараз быццам зразумела.
Ну “навучыў” ужо прастак.
Я гэта ведаў. Сколькі “спева”?!!!

-Ты гэта ведаў і чытаў?
А нам неведама – чытаем.
Цікава гэта. Вывучаў?
Мы не прадбачанае маем.

-У кожным дне, з усіх хвілін
Прадбачыць цуд і нечаканасць?
-Крамя таго, што робіць сын,
ТЫ! За яго нясеш адказнасць!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ЗНАЁМАЕ - Франак Нырка