Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я не разумны і непрадказальны

Я не разумны і непрадказальны.
Мяне заўсёды вучаць і клянуць.
Але навошта ж мне далі каханне,
таму дагэтуль вось пакуль жыву.

І хай мяне калісці пакараюць
за тое, што не добра чуў;
не адчуваў, калі кранаюць.
І на ваду крыніцы дзьмуў.

Яшчэ хачу, каб Вы прапанавалі,
або параілі чаго,
Калі яшчэ мяне не пакаралі…
Таму, што гэта не маё.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я не разумны і непрадказальны - Франак Нырка