Верш Хрэнавы мёд
Няпраўда ўсё ж, што мова памірае,
Як адмірае першае галлё.
Няшмат па беларуску размаўляюць,
Але вось разумеюць амаль усё.
Чаму так? – Гэта не адвеку.
Стагоддзя меней – ці даўно?
Тады людьзмі быць было мэтай,
Саху кідалі, і сваё жніво.
Ці атрымалі мы павагу?
Напэўна, нешта адбылось.
Але згубілі мы развагу,
Якая ў мове нашай ёсць.
Яна ў зямлі – нябачны корань,
І дзесць глыбока ў крыві.
А мы імкнемся, як бы мовіць,
У светлай жыць далечыні.
Бяры ж сякеру, сячы сынка,
І размяжуй, дзе я, дзе ты.
Табе ўверх – я на прыпынку.
Трымаюць моцна карані…
Не узнімаецца сякера.
Ссячэш уласнае жыццё.
Вось і жывем ва ў “кватэры”,
І чуем часам тое-сё.
Так, сёння нашу мову ганьбяць.
А мовяць, мабыць, святары.
Да ёй ніяк і не прывабіць,
Бо словаў іншых гушчары.
З-за іх “трасяначку”, “мяшаюць”,
Якою ганьба “гаварыць”.
А ці не дзякуй, што ўжываюць
І частку мовы? Трэба ж жыць.
Бо нават гэта сёння дзіва.
Ці лепей будзе надалей?
Мо мусіць сеяць на сядзібе,
А зерня ўзыйдуць пазней?
Прабачце, калі што не гэтак.
Хрэнавы корань дае смак.
Не абуджайцеся. Нарэшце,
Вы разумееце па-ўсяк.