Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш …Если хочешь идти – иди

Калі хочаш ісьці – ідзі.
Пакідаючы – не даруй.
Не далёкі шлях не знайсьці,
а падманнага не шкадуй.

Колькі будзе шчэ той хлусні?
Колькі трэба яшчэ слядоў?
На каменнях, пяску, зямлі;
На вадзе, што падмерзла зноў.

Пакідай жа, чаго стаіш?
Ты ж не бачыш на чым, і дзе.
На аблоках пакуль пачні,
на крылах, бачных толькі ў сне;

Ды ня белых, а з сінявы.
Прышчаміў быў табе канцы.
Адпускаю табе грахі.
А мае вось не адпусьці.

На абодвух крылах ляці.
Не шкадуй на шляху сваем,
засталіся, каб там сляды,
дзе ніколі ня быць маем.

Але тут, дзе пакуль стаім
ты незнойдзеш ужо сябе…
Тут няма, не было калісць,
і не будзе ўжо твае.

Кабердзін Уладзімір (Франак Нырка)

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш …Если хочешь идти – иди - Франак Нырка