Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Далонню па стале

Не злосна кажучы, – даволі…
Праслухаць можна усяго.
Але паслухаць,
страціць волю,
магчыма побач з тым,
хто ё.
Існуе шмат каго у свеце.
Ёсць парэальней пэўна,
ёсць.
Мне іх навобмацак не зведаць.
Ёсць веды прывідаў,
мой госць.
Як пойдзеш з дому,
з гэтай хаты,
дык буду прывідам табе.
Я, гаспадар,
на сёння,
мацай.
Пакуль даю,
– не гні мяне.
Пагнеш – пагоніш без разбору,
дык будзе возам гэты дом.
Кібіткай будзе,
Буддай,
млосным;
падманам з косткаю,
нагой.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Далонню па стале - Франак Нырка