Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Блакітная птушка

Блакітныя ўспыхнулі крылы –
аж стала пякуча вачам.
I хлопчык, падлётак мой мілы,
пра цуд на ўвесь лес закрычаў.

I гронкамі шышак ялушка
ажно зазваніла з аблок,
як села блакітная птушка
на стромае дрэва – за крок!

Дзівосную птушку не ловім,
на цуд ва ўсе вочы глядзім.
Нам Добра, што ў нетры яловай
жыве яна побач зусім.

I мы яе можам убачыць
заўсёды, як голле ўгары.
як травы, дзе конікі скачуць
і ззяе раса на зары…

Як жыта, што выгнала колас, –
на сонцы зярняты спяліць…
Як провад у небе, што ўголас
пра нашы ўладанні звініць.

Віецца дарогі істужка…
Чаго ж вам, сынок, пажадаць?
Блакітную ўбачылі птушку,
да сіняй – рукою падаць!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Блакітная птушка - Еўдакія Лось