Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жонцы

Усе нашы звадкі-спрэчкі
сплывуць, як з вадой снягі.
Не ў полымі цямяным свечкі,
каханне – ў святле веаргінь.

Каханне – пакуль мы разам.
Каханне – дакуль жывём.
Не дзеля высокай фразы,
каб сын меў бацькоўскі дом.

Ты звадкі, прашу, і спрэчкі
забудзь, а ў душы пакінь –
не цьмяны пялёстак свечкі,
а светлы букет веаргінь.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Жонцы - Эдуард Акулін