Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Францішак Скарына

Полацк поўны саборным звонам.
Душы поўніць нябесным страхам.
Ад Сафійкі плывуць іконы,
люд на неба глядзіць у жаху.

Хтось спяшаўся грахі замольваць,
хтось зграшыць напаслед крыху…
А ўгары на вачах паволі
сонца тухне на паўшляху.

Цэлы горад схіліў калені,
калі голас пачуўся Твой…
Ты з’явіўся ў пару зацьмення,
каб народ асвяціць сабой.


Верш Францішак Скарына - Эдуард Акулін