Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як часта мы, застаюч̀ыся ў адзіноце

Як часта мы, застаюч̀ыся ў адзіноце,
Той момант ўспамінаем у жыцці,
Калі не зналі шлях, якім ісці,
Куды падацца, каб сябе знайсці,
І доўга вырашалі ў самоце,
З самім сабою як застацца ў згодзе.

Як часта мы глытаем тытунёвы дым,
Ды праз клубы пра ўпушчэнні ўсе шкадуем,
Пра тое, што пара змяніць мяркуем,
І зноў свае ж памылкі мы сабе даруем,
А сэрца тухкае ўсё хутчэй, між тым,
Туманам крыўды вочы засцілаюцца густым.

Як часта бачыў тых, хто з марай жыць не можа,
Хто сваю крыўды топіць з года ў год у чарцы,
Ім кожны дзень ў мінулае прыходзіцца вяртацца,
Бо ў іх пустым жыцці нічога не здараецца…
Іх слабасць ты даруй ім, Божа,
Бо акрамя Цябе ім больш ніхто не дапаможа.

Як шмат тых, хто пад страхам перашкод,
Стабільнасць не адважыўся прынесці ў ахвяру,
Штодзённай шэрасцю назаўсёды пакараны,
Навек дзеля любімых развітаўся з марай,
Да хцівых меркаванняў трапіў пад прыгнёт,
Ніколі не адчуў смаку прыгод.

Я не хачу быць робатам сістэмы,
Хадзіць на нелюбімую работу,
І залівацца кожны дзень з нагоды,
Што вырашыў усе свае турботы,
У маім жыцці крыху іншыя тэмы.
Я паслядоўнік іншай тэарэмы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Як часта мы, застаюч̀ыся ў адзіноце - Дзяніс Шпіронак