Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хай разумнікі рагочуць

Хай разумнікі рагочуць, дурні хай смяюцца,
Мараў і жаданняў саромецца не трэба.
Шанцы ды сюрпрызы не кожнаму даюцца,
Зоркі падаюць для тых, хто глядзіць на неба.

Нельга скардзіцца на лёс, нельга на нябёсы,
Будучыню для сябе кожны сам стварае.
Напляваць на ўвесь разлік, ў сметніцу прагнозы,
Цягнік прыйдзе для таго, хто яго чакае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Хай разумнікі рагочуць - Дзяніс Шпіронак