Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Усё геніяльнае проста

Усё геніяльнае проста,
Як снег, што млее пад нагамі
І рассыпаецца на дробязныя думкі,
Расплюшчаныя лёсу сапагамі.
Усё геніяльнае проста:
Забыць, што марылі спрачацца,
Чакаць замест на прымірэнне,
У дзяцінства рукі аддавацца.
Усё геніяльнае проста,
Як снег, што падаў на карніз.
І – далібог – ад вас залежыць,
Ці лесвіца ўверх ідзе, ці ўніз.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Усё геніяльнае проста - Дар'я Дзьячкова