Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Няма прыгажэй

Высозныя сосны
адвечнага бору –
пад самае сонца,
пад самыя зоры.
Зубры
ў гушчары
пратапталі сцяжыны
туды,
дзе ніводнай
няма каляіны.
Маліны даспелыя
Просяцца ў жмені,
грыбы – у кашы,
бы ў загоне алені.
Вітаюць нас
птушкі і дрэвы гасцінна…
Ну дзе яшчэ знойдзеш
такія мясціны?

Усім на зямлі
я давесці бяруся:
няма прыгажэй
ад маёй Беларусі!


Верш Няма прыгажэй - Артур Вольскі