Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Разважаньні пра “Дзень Перамогі”

Чаму рады вы ўсе, людзі?
Хто перамог? Хто перамог?
Хто атрымаў у вайне паразу?
Хто вэтэран, хто патрыёт?

Колькі іх тады палегла,
За што яны склалі ўсе жыцьцё?
Дзеля чаго кожнае мы лета*
Не даём уйсьці ім у забыцьцё?

Мы кожны год сьвяткуем перамогу.
Ці яе мы мусім сьвяткаваць?
Ці мусім памятаць жалобу,
Каб іх душам даць паспаць?

Ізноў пытаньні:
Хто зьнясілеў наш народ?
Хто “перамозе” гэткай рады быў?
А хто зусім наадварот?

Адказ адзіны, ён маральны,
Што мне праснуцца дапамог.
Адказ незадавальняльны:
Д’ябал д’ябла перамог.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Разважаньні пра “Дзень Перамогі” - Арсень Баян