Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Спарахнелі жаданні і мары

Спарахнелі жаданні і мары,
Ўжо не вабяць пяшчотаю дні.
Неўпрыкмет мы чарсцвейшымі сталі
Да кахання, дабра, чысціні…

Пакрысе забывацца на мову
І на продкаў сваіх пачалі.
А калісьці кляліся-крычалі да вою,
Цалавалі святыя крыжы…

Дзе ж падзеліся гонар, павага?
Шэрым попелам век замяло,
Спарахнелі жаданні і мары,
Усё тое, што вечным было.

Позна кланяцца нізка іконам,
Позна рукі да неба ўздымаць,
Так было, і так будзе даскону-
За грахі трэба нешта аддаць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Спарахнелі жаданні і мары - Арцём Хандрыка