Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Герніка

Гэта было ў Мадрыдзе, а менавіта
У цэнтры мастацва каралевы Сафіі
(Які мясцовыя жыхары называюць “Сафіду” –
Націск на “у”).
Малы хлопчык спалохаўся, калі ўбачыў
Велізарную карціну “Герніка” Пікассо
(Дарэчы, па-гішпанску чытаецца “Пікасса” –
Націск на “а”).
Малы спытаў маладую маму:
-Мама, што за карціна?
Мама падыйшла і зачытала,
-Называецца “Герніка”, даражэнькі. Падабаецца?
Хлопчык абурыўся, і адказаў, ледзь стрымліваючы
сьлёзы,
-Не! Брыдкая карціна, цёмная! Я баюся! Чаму яна
такая?
Мама паціснула плячыма,
-Ня ведаю, Пікассо заўжды быў дзіўным, сонейка.
І яны пайшлі далей.
Насамрэч, Пікассо намаляваў гэтую карціну
Не, каб упрыгожваць буржуазную гасьцёўню,
А каб людзі не забывалі пра вайну,
Што ў яго, на шчасьце ці на жаль,
Ня выйшла.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Герніка - Анхела Эспіноса