Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты аддаў любоў на распяцце

…Ты аддаў любоў на распяцце –
Перасудам чужым і здрадзе,
Горкай долі, балючай страце,
Прамяняўшы д у ш у – на п л а ц ц е…

Ах, цалункам Іуда рады…
За апратку – не за аплатку…
Я дарую, а Бог – заплаціць.
Толькі… З чым застанешся, браце?..


Верш Ты аддаў любоў на распяцце - Ангеліна Дабравольская